На «Азоце» адкрылі новы цэх па вытворчасці азотнай кіслаты

У апошні дзень зімы на ААТ «Гродна Азот» запусцілі цэх па вытворчасці азотнай кіслаты і карбамідна-аміячнай сумесі. Сучасная вытворчасць дасць магчымасць знізіць сабекошт выпускаемай прадукцыі, павялічыць аб’ёмы вытворчасці азотнай кіслаты на 150 тысяч тон у год, а карбамідна-аміячнай сумесі - на 440 тысяч тон, піша «Вячэрні Гродна».

— Да рэалізацыі гэтага праекта мы ішлі з 2013 года: заключалі кантракты, выраблялі мантаж і пуска-наладку абсталявання, — распавёў генеральны дырэктар ААТ «Гродна Азот» Ігар Бобыр. — Гэты цэх дазволіць нам павялічыць выпуск вадкіх угнаенняў, якія запатрабаваны на рынку.

Па словах старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Краўцова, для рэгіёну любы інвестыцыйны праект — гэта новыя працоўныя месцы, даходы ў бюджэт, сацыяльнае развіццё і сур’ёзная падтрымка для аграпрамысловага комплексу па краіне.

— Гэта лакаматыў для далейшага развіцця вобласці, бо за ім стаіць эфектыўная работа сельскай гаспадаркі. Новае абсталяванне дазваляе вырабляць вадкія ўгнаенні, у якіх мы сёння маем патрэбу, — заявіў губернатар. — Калі ў натуральнай урадлівасці мы можам у раслінаводстве дамагчыся ўраджаю 30 цэнтнераў з гектара, то з ужываннем гэтай прадукцыі вядучыя гаспадаркі рэгіёну змогуць дасягнуць адзнакі ў 100 цэнтнераў з гектара.

— Новы цэх — гэта прэлюдыя да асноўнага інвестыцыйным праекце — будаўніцтва новага азотнага комплексу, рэалізацыя якога пачнецца ў бліжэйшыя гады, — заявіў старшыня канцэрна «Белнафтахім» Андрэй Рыбакоў.

Падзяліцца
Меткі: бізнес

Апошнія запісы

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025