Буйную партыю ювелірных вырабаў меркавана з срэбра выявілі ў схованках аўтамабіля супрацоўнікі мытні, паведамляе Гродзенская рэгіянальная мытня.
Каштоўнасці меў намер перанесьці з Польшчы праз пункт пропуску «Брузгі» грамадзянін Рэспублікі Беларусь. Ювелірныя вырабы ў 63 поліэтыленавых ўпакоўках былі схаваныя ад мытнага кантролю ў схованках, абсталяваных у рулявым коле і панэлі кіравання аўтамабіля «Honda Civic». Усяго выяўлена 2 266 бранзалетаў і ланцужкоў.
Сам грамадзянін пацвердзіў, што адмыслова схаваў каштоўнасці, каб не выплачваць належныя мытныя плацяжы.Агульны кошт тавару склаў каля 13,5 тысяч беларускіх рублёў, а легкавога аўтамабіля «HondaCivic», як прадмета здзяйснення правапарушэння, — 5,8 тысяч беларускіх рублёў.
Гродзенскай рэгіянальнай мытняй пачаты адміністрацыйны працэс па ч. 2 арт. 14.1 КаАП Рэспублікі Беларусь. Санкцыя артыкула прадугледжвае канфіскацыю, як утоеных тавараў, так і транспартнага сродку, што выкарыстоўваецца для незаконнага перамяшчэння. Партыя вырабаў знаходзіцца на экспертызе.