У Мастоўскім раёне п’яны кіроўца мотаблока спрабаваў даць хабар інспектару Дзяржаўтаінспекцыі, паведамілі ў ДАІ Гродна.
Вечарам 26 лютага вясковец на мотаблоку вяртаўся з вёскі Гудзевічы, дзе выпіваў у свайго знаёмага. На дарозе яго спыніў нарад ДАІ. У яго меліся відавочныя прыкметы алкагольнага ап’янення, аднак праходзіць агляд мужчына адмовіўся.
Каб пазбегнуць прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці, мужчына спрабаваў даць інспектару хабар у Br20. Зараз парушальнік затрыманы і заключаны пад варту. У дачыненні да яго распачата крымінальная справа.
Дарэчы, дача хабару караецца штрафам або папраўчымі работамі на тэрмін да двух гадоў, або арыштам, ці абмежаваннем волі на тэрмін да двух гадоў, або пазбаўленнем волі на тэрмін да пяці гадоў.
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…