У Мастоўскім раёне п’яны кіроўца мотаблока спрабаваў даць хабар інспектару Дзяржаўтаінспекцыі, паведамілі ў ДАІ Гродна.

Вечарам 26 лютага вясковец на мотаблоку вяртаўся з вёскі Гудзевічы, дзе выпіваў у свайго знаёмага. На дарозе яго спыніў нарад ДАІ. У яго меліся відавочныя прыкметы алкагольнага ап’янення, аднак праходзіць агляд мужчына адмовіўся.

Каб пазбегнуць прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці, мужчына спрабаваў даць інспектару хабар у Br20. Зараз парушальнік затрыманы і заключаны пад варту. У дачыненні да яго распачата крымінальная справа.

Дарэчы, дача хабару караецца штрафам або папраўчымі работамі на тэрмін да двух гадоў, або арыштам, ці абмежаваннем волі на тэрмін да двух гадоў, або пазбаўленнем волі на тэрмін да пяці гадоў.