Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 90 ад 25 лютага 2019 года галоўнаму рэжысёру Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь «Гродзенскі абласны тэатр лялек» Алегу Алегавічу Жугждзе прысвоілі званне Заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь.
Скончыўшы Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут па спецыяльнасці «Актор тэатра лялек», як рэжысёр Алег Жугжда дэбютаваў у 1986 годзе са спектаклем «Маленькі прынц» па А. дэ Сэнт-Экзюперы, які атрымаў прыз ЦК ЛКСМБ «За творчы дэбют» на 4-м фестывалі тэатраў лялек Беларусі ў Гродне.
У 1990 годзе скончыў Ленінградскі дзяржаўны інстытут тэатра, музыкі і кінематаграфіі ім. H. Чаркасава па спецыяльнасці «Рэжысура тэатра лялек».
Спектаклі Жугжды з поспехам ідуць у тэатрах Беларусі, Расіі, Украіны, Балгарыі, Літвы, Польшчы, Славакіі. Спектаклі, пастаўленыя ім, адзначаліся дыпломамі «За лепшую рэжысёрскую працу» і прызамі на міжнародных фестывалях у Беларусі, Расіі, Польшчы, Украіне, Літве, Югаславіі, Венгрыі, Германіі. Асаблівую папулярнасць на міжнародных фестывалях Гродзенскаму тэатру лялек прынеслі такія спектаклі Алега Жугжды, як «Трагедыя аб Макбеце», «Пікавая дама», «Фаўст. Сны», «Дэман», «Чеховъ. Чайка», «Камедыя Юдыф»,"Пазалочаныя ілбы" і г. д.
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…