#БезПраваНаРасправу — гэта мультымедыйны праект праваабарончага цэнтру «Вясна». Ён складаецца з 10 гісторый людзей, якія сутыкнуліся з жорсткім абыходжаннем з боку дзяржавы. Праект прэзентаваў у Гродне 26 лютага яго каардынатар і юрыст «Вясны» Павел Сапелка.
Праблемай жорсткага абыходжання з людзьмі «Вясна» займаецца ўжо гадоў 20. Але, як кажа Павел Сапелка, пра вынікі працы мала расказвалі шырокаму колу людзей.
Праца над праектам распачалася пасля флэшмоба #Metoo, калі жанчыны расказвалі пра гвалт, ахвярамі якога яны сталі. У «Вясне» папрасілі расказаць людзей пра гвалт з боку дзяржавы. Акрамя гісторый, праект прапаноўвае парады і ўзоры дакументаў.
— Расказаць — вельмі важна. Не кожны, хто падвергся жорсткаму абыходжанню, спяшаецца расказаць пра гэта і распачаць меры па аднаўленні сваіх правоў. Пра многія сітуацыі мы не даведваемся, бо чалавек адчувае не толькі фізічны, але і псіхалагічны боль. Многія жывуць з ім доўга, — расказвае Павел.
У гісторыях адлюстраваны не толькі Мінск, але і Брэст, Гродна, Ганцавічы, Смаргонь. Захаваўся і гендарны баланс. Праваабаронцы баяліся, што гісторый ад мужчын будзе больш, бо яны больш «касячаць», іх больш у турмах, да смяротнага пакарання прыгаворваюцца толькі яны. Аказалася, што гісторый ад мужчын і жанчын прыкладна аднолькавая колькасць. Пры тым, у некаторых выпадках на месцы ахвяры магла быць толькі жанчына.
— У людзей, якія адстойваць правы, ёсць жаданне не толькі пакараць крыўдзіцеля, але і стварыць прэцэдэнт для паляпшэння сітуацыі ў будучыні, — кажа Павел. Пасля праекта колькасць зваротаў да праваабаронцаў павялічылася. Зараз у актыўнай працы «Вясны» 10 зваротаў.
Колькі наогул падаецца скаргаў на жорсткае абыходжанне, даведацца складана. Паводле заканадаўства дзяржава павінна прадастаўляць статыстычныя дадзеныя, пакуль для іх збору не спатрэбіцца правесці дадатковае раследаванне. А для збору дадзеных па жорсткім абыходжанні яно патрабуецца. З такой матывіроўкай дзяржава адмаўляе праваабаронцам.
Адзіныя дакладныя лічбы яны пачулі падчас справаздачы Беларусі перад Камітэтам супраць катаванняў. Улады паведамілі, што з 2012 па 2015 год у дзяржорганы было пададзена больш за 600 зваротаў. Па 10 правялі раследаванні, адно дайшло да суду.
Дадзеныя складана палічыць самастойна, бо ў Беларусі няма асобнага артыкула па жорсткім абыходжанні. Камітэт супраць катаванняў настойвае на тым, што катаванні і жорсткае абыходжанне трэба крыміналізаць і усталяваць адказнаць на аснаванні канкрэтнага артыкула крымінальнага кодэкса. Дзяржава кажа, што ёсць іншыя артыкулы, па якіх можна судзіць. Напрыклад, такія парушэнні кваліфікуюць па арт. 426 — перавышэнне ўлады службовай асобай.
— У нас не створана нацыянальнага прэвентыўнага механізма па супрацьдзеянні распаўсюджанню катаванняў і жорсткага абыходжання. Нацыянальны механізм — гэта падраздзяленне сілавых ведамств, якое прыпаднята над асноўнай масай органаў і займаецца выключна пытаннямі расследавання выпадкаў жорсткага абыходжання. Так у многіх дзяржавах. Напрыклад, Малдова стварыла ў пракуратуры спецпадраздзяленне, увяла пост амбудсмэна — упаўнаважанага па правах чалавека. Гэтыя меры пачалі паціху выпраўляць сітуацыю ў краіне, — кажа Павел.
У нас жа выпадкі жорсткага абыходжання, у якіх віноўны супрацоўнік УУС РАУС Кастрычніцкага раёна, будзе расследаваць следчы таго ж Кастрычніцкага РАУСа. У такіх сітуацыях цяжка быць аб’ектыўным.
Улічваючы, што метады зваротаў і скаргаў менш эфектыўныя, праваабаронцы вымушаныя размаўляць з дзяржавай «пасродкам міжнародных арганізацый». І гэта бывае больш эфектыўным. Ёсць Камітэт па правам чалавека, куды можна скіроўваць індывідуальныя паведамленні пра нарушэнне міжнароднага пакта аб грамадскіх і палітычных правах. Праўда, рашэнні яго носяць рэкамендацыйны характар, таму беларускі бок іх не выконвае.
Праваабаронцы супрацоўнічаюць са спецдакладчыкамі ААН. Яны, у сваю чаргу, паведамляюць уладам, што пэўнае іх рашэнне парушае абавязальніцтвы ці правы чалавека і прапануе змяніць гэта. Такая камунікацыя часта бывае непублічнай, але дзейнай.
Яшчэ адзін метад — альтэрнатыўныя даклады ў міжнародныя органы. Гэта такое сабе спаборніцтва ў прадастаўленні інфармацыі паміж праваабаронцамі і дзяржавай. У маі гэтага года Беларусь будзе праводзіць справаздачу перад Камітэтам супраць катаванняў пра рэалізацыю рэкамендацый, якія ім даў орган.
— У параўнанні з красавіком мінулага года практычна нічога не змянілася. Хаця раней былі пэўныя рухі ў пазіцыі дзяржавы ў лепшы бок, — кажа Павел.
Новы аб'ект грамадскага харчавання адкрыецца ў будынках № 31 і № 33 па вул.Вялікай Траецкай…
Домік для бяздомных катоў з'явіўся ў адным з аграгарадкоў пад Гроднам. У ім ужо пасялілася…
Напярэдадні свят на польска-беларускай мяжы сабраліся чэргі з турыстычных аўтобусаў і легкавых аўтамабіляў. У сацыяльных…
Нацыянальны банк Беларусі рыхтуе да выпуску памятныя манеты, прысвечаныя 200-годдзю Аўгустоўскага канала. Адпаведная інфармацыя з'явілася…
Завадчане працягваюць прыцягвацца па артыкуле 19.11 КаАП. Гэта нягледзячы на неаднаразовыя заклікі перагледзець свае сацыяльныя…
23 снежня ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў унеслі акаўнты ў Facebook і візуальны матэрыял гродзенцаў…