У поле апынуліся два «Фальксвагены» пасля ўчорашняга сутыкнення ў Ваўкавыскім раёне. Адзін застаўся на колах, другі лёг на дах, паведамляе ДАІ Гродна.

Дзяўчына на «Гольфе» рухалася па дарозе «Баранавічы-Гродна» з боку Зэльвы ў кірунку кальцавой развязкі. Перад пачаткам абгону грузавіка ня пераканалася, што сустрэчная паласа вольная. Следам рухаўся «Пасат», з якім яна дапусціла сутыкненне. Пасля яго абедзве машыны выехалі за межы праезнай часткі, і «Гольф» перакуліўся. Пажылая пасажырка, якая ехала на яго заднім сядзенні, змешчана ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы.

Два "Фальксвагены" перакуліліся пад Ваўкавыскам. Адзін пасажыр у рэанімацыі