Людзі і справы

«Не хачу быць звычайным гарадскім музыкам». Аляксандр Зімін збірае грошы на новы хэндпан

Вулічны музыкант з Гродна Аляксандр Зімін збірае грошы на новы хэндпан. Пра гэта ён распавёў на сваёй старонцы ў Facebook 24 лютага. Новы інструмент патрэбен, каб развівацца ў сваёй творчасці, кажа музыка.

На Савецкай вуліцы Аляксандр грае з лета 2018 года. Да гэтага ён два гады граў каля Старога замка. Незвычайны інструмент у выглядзе лятаючай талеркі ўжо стаў славутасцю цэнтра Гродна.

Новы хэндпан каштуе каля 2000 долараў, дазволіць сабе яго Аляксандр не можа: не хапае сродкаў, а крэдыт у банку ўзяць не можа.

«Два сезона праект „Хэндпан у Гродне“ станавіўся на ногі, — распавядае Аляксандр. — Я аддаў даўгі за інструмент, адзначыўся на міжнародным конкурсе ў Маскве, пакрасаваўся перад тысячамі турыстаў, якія наведалі Гродна, змог наладзіць жыццё, якое круцілася вакол 100 рублёў пенсіі па інваліднасці, якія выраслі зараз да неймаверных 128. Здабыў сваіх прыхільнікаў, але спыніўся ў развіцці як музыкант. Наглуха. Мне сорамна выходзіць на вуліцу. Я зрабіў памылку, не падумаўшы пра гэта».

Музыкант распавядае, што ў яго самы просты ў сваім класе інструмент. У яго сем мембран, у пераводзе на піяніна — сем клавіш. У адзін момант Аляксандр зразумеў, што гэтага яму ўжо не хапае.

«Хочацца караскацца вышэй. Людзі, якія падыходзяць і дзякуюць мне, заслугоўваюць большага. Грошай, якія сёння зарабляю, на жыццё хапае, але на развіццё праекта — не, — кажа Аляксандр. — Растэрміноўку вытворцы інструмента не даюць, а збіраць 2−3 тысячы долараў - гэта мінімум адзін страчаны сезон».

Новы інструмент — новая музыка

Аляксандр не хоча трэці год запар граць адно і тое ж. Паводле яго слоў, так можна ператварыцца ў звычайнага вулічнага музыканта, які збірае на вячэру. А ў планах у яго большае: напрыклад, праводзіць вечары релаксу на прыродзе. Цікавіць і супрацоўніцтва з турфірмамі.

«Мне неяк на днях адна маладая мама сказала: „Вы не ўяўляеце, колькі дзетак шчаслівыя ад вашай музыкі“. Але хочацца большага, хочацца творчага росту і новых прыемнасцяў для жыхароў горада і гасцей».

У новым хэндпане, які хоча набыць Аляксандр, больш нот, іншы лад. Гэта дасць магчымасць ствараць новыя кампазіцыі.

«Новы інструмент — гэта разнастайная музыка, большая ўвага турыстаў, якія з радасцю спрабуюць граць, здымаюць фота і відэа, распавядаюць дома, як у Гродне бачылі і чулі лятаючую талерку», — сказаў музыка.

Дапамагчы Аляксандру можна пры сустрэчы. Праект для краўдфандынгу ён яшчэ не напісаў. Як і любому вулічнаму музыканту, яму можна дапамагчы ахвяраваннямі ў чахол ад інструмента.

«Мне прапаноўвалі нават арганізаваць дабрачынны збор, але я не лічу, што маю на гэта маральнае права. Дабрачыннасць патрэбна тым, хто знаходзіцца ў небяспечным становішчы, хто не можа пра сябе паклапаціцца. А ў мяне ёсць рукі-ногі-галава, якімі я магу зарабіць, пакуль слухачам падабаецца мая творчасць», — дадаў Аляксандр.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Па паўкіло бульбы і хлеба. Міліцыя Гродна шукае пастаўшчыка абедаў у ІЧУ

Міліцыя Гродна шукае пастаўшчыка абедаў у ізалятар часовага ўтрымання Кастрычніцкага РУУС. З 2011 года ежу…

22 студзеня 2025

Гродзенец, якога хацелі дэпартаваць з Польшчы з-за сакрэтнага рашэння спецслужбаў, атрымаў польскае грамадзянства

Гродзенец Павел Юшкевіч, які жыве ў Торуні, атрымаў польскае грамадзянства па рашэнні Куяўска-Паморскага ваяводы. Раней…

22 студзеня 2025

Таргетная і імунатэрапія: якія інавацыйныя метады лячэння рака ўжываюць у Гродзенскай вобласці

Штогод у Гродзенскай вобласці выяўляюць больш за 6 тысяч анкалагічных захворванняў. Па стане на 2025…

22 студзеня 2025

Уладальнік гродзенскага стрып-клуба выпусціў кліп на песню пра саюз Беларусі і Расіі

Гродзенскі прадпрымальнік Артур Рымша выпусціў кліп на песню "Дзве сястры" - у ёй мужчына спявае…

22 студзеня 2025

«Лідскае піва» адмовілася ад пінт — усё з-за санкцый

"Лідскае піва" памяняла фармат тары для брэнда KORONET Lager. Прычына ў адсутнасці патрэбнай тары -…

22 студзеня 2025

Гродзенскі рок-гурт 8sonca рыхтуе да выхаду трэці альбом

Гродзенскі рок-гурт 8sonca запісаў трэці музычны альбом. Музыкі прысвяцілі яго каханню і ўнутраным перажыванням. Рэліз…

22 студзеня 2025