Сувенірны набор шакаладак «Пагоня побач», упрыгожаных выявамі герба «Пагоня» розных часоў, з’явіўся ў продажы 22 лютага. Ён стаў вынікам супрацы крамы Symbal.by з кампаніяй «Каралева Агню груп» і кандытарскай фабрыкай «Спартак». У сувенірную каробку запакавана 12 малочных шакаладак з утрыманнем какава-прадуктаў 32%. Агульная вага цукерак ва ўпакоўцы — 60 грамаў. На зваротным боку апакавання прыведзена гісторыя галоўнага дзяржаўнага сімвала Беларусі - «Пагоні».
«Пагоня» — старажытны сімвал беларускіх зямель з часоў Вялікага княства Літоўскага, галоўны нацыянальны сімвал беларусаў. Як дзяржаўны сімвал упершыню з’яўляецца на пячатках князёў Альгерда (1366), Ягайлы (1386) і Вітаўта (1401). З часоў бітвы пад Грунвальдам пад харугвамі з «Пагоняй» нашыя продкі будавалі і абаранялі сваю зямлю. Герб «Пагоня» стаіць на тытульным лісце Статута ВКЛ (1588). Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай і далучэння ВКЛ да Расійскай імперыі «Пагоня» па-ранейшаму заставалася сімвалам беларусаў. Пад знакам «Пагоня» у 1918 годзе была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка.
«Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг для беларускіх дыяспар сталі сімваламі Бацькаўшчыны. У 1991 годзе герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг сталі дзяржаўнымі сімваламі Рэспублікі Беларусь. Герб «Пагоня» ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.
Знайсці салодкую «Пагоню побач» можна тут.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…