У Гродне раскажуць пра грамадзянскую супольнасць, давер насельніцтва і супрацу з уладамі

2 сакавіка кампанія «Будзьма беларусамі!» і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання SYMPA выпраўляюцца ў Гародню, каб на адмысловым прэс-клубе абмеркаваць узаемадзеянне грамадскага сектару і ўладаў у рэгіёне. Сустрэча адбудзецца ў шэрагу цэлай серыі мерапрыемстваў, якія праходзяць у Віцебску, Магілёве, Мінску і Брэсце ў межах рэгіянальнай праграмы «Разам да справы».

Да ўдзелу запрашаюцца журналісты, блогеры, грамадскія актывісты, прадстаўнікі мясцовых адміністрацый і дзяржаўных устаноў Гарадзеншчыны.

На мерапрыемстве пад назвай «Грамадзянская супольнасць у Беларусі: давер і ўдзел насельніцтва, асаблівасці ўзаемадзеяння з уладнымі структурамі дзеля мясцовага развіцця» мы разам паспрабуем вызначыць:

— Наколькі мясцовыя жыхары ангажаваныя ў працу грамадскіх арганізацый?

— Якім чынам павялічыць цікавасць грамадзянаў да грамадскіх арганізацый?

-Ці ёсць асаблівасці ўзаемадзеяння грамадскага сектару і ўладных структураў?

— Якую ролю адыгрываюць медыя ў дыялогу грамадзянаў і ўладаў?

Сваім досведам падзеляцца спікеры:

— Таццяна Кузіна, эксперт у галіне партыпасіпатыўнага кіравання (Мінск), прэзентуе вынікі комплекснага сацыялагічнага даследавання, якое праводзілася ў межах «Разам да справы» па ўсёй Беларусі.

- Алег Сівагракаў, эксперт па ўстойлівым развіцці (Мінск), распавядзе пра інструменты для выбудоўвання дыялогу паміж грамадскімі арганізацыямі і мясцовымі ўладамі.

— Юлія Каляда, сябра праўлення «ВелаГродна» (Гародня), раскажа пра мясцовы актывізм і паспяховае супрацоўніцтва з партнёрамі і ўладамі.

— Аляксей Шота, Рэдактар Hrodna life (Гародня), раскажа, як актывістам і журналістам наладзіць эфектыўнае супрацоўніцтва.

Удзел бясплатны, але патрэбная папярэдняя рэгістрацыя (да 14:00 1 сакавіка). Сустрэча пройдзе 2 сакавіка, у 13.00 у Цэнтры гарадскога жыцця. Уваход вольны!

Падзяліцца
Меткі: адукацыя

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025