Навіны

«Не ўзяў за руку — не кажы: злодзей». У гродзенскай «Мазгабойні» скандал: адну з каманд абвінавацілі ў несумленнай гульні

Скандал разгарэўся ў папулярнай гродзенскай інтэлектуальнай гульні «Мазгабойня». Некаторыя ўдзельнікі абвінавацілі пераможцаў апошняй гульні, у тым ліку папулярнага блогера Вадзімаці, у падмане. Сітуацыю пракаментавалі арганізатары.

У афіцыйнай суполцы «Мазгабойня» ў ВК актыўныя ўдзельнікі гульні намякнулі камандзе «Хейтары», што тыя маглі выйграць дзякуючы таму, што гулялі ў другі дзень. Нібыта, яны маглі атрымаць адказы ад тых, хто гуляў на дзень раней. Рэч у тым, што гульня настолькі папулярная, што яе даводзіцца дзяліць на два дні - занадта шмат ахвочых.

Пост пра перамогу «Хейтараў» сабраў больш за 100 каментароў. Вось некаторыя з іх.

Таццяна Мінаш:

Неяк падазрона хейтары гуляюць. Калі ў другі дзень гульні, то часта першыя, а як у першы — то і ў першую 10ку не трапляюць.

Павел Кулік:

Таццяна, таксама звярнуў на гэта ўвагу. Заўсёды стараемся на першы дзень рэгістравацца, але ўжо як атрымліваецца …

Iron Game:

Таццяна, глупства пішыце. Мы заўсёды гуляем у другі дзень гульні. Бо па аўторках асабіста я не магу. І хлопцы, дзякуй ім за гэта, ідуць на сустрэчу. Мінулую агульную гульню мы гулялі гэтак жа ў другі дзень. І былі 18. Не трэба зайздросціць. Шукайце праблемы ў сабе.

Вадзім Ермашук:

Таццяна, паглядзіце вынікі выбараў ўважлівей мінулага сезону))) і менш жоўці, жыццё цудоўнае) пераможцаў не судзяць))

«Пасткі» для чытараў

Сітуацыю пракаментаваў арганізатар «Мазгабойні» ў Гродне Уладзіслаў Осіпкаў.

«Нашы гульні ў Гродне праходзяць ужо даўно і паколькі ахвотных вельмі шмат, мы праводзім некалькі гульняў на працягу двух дзён. Пытанні заўсёды аднолькавыя. Што тычыцца «зліваў» адказаў з першага дня на другі, то перыядычна гэтая тэма падымаецца ў нас у каментарах, у асноўным калі якая-небудзь новая каманда выйграе.

Наша пазіцыя заўсёды адна: не ўзяў за руку — не кажы: злодзей. У нас няма доказаў, што каманда «Хейтары» нешта зрабіла несумленна. Таму выкрыць іх мы ні ў чым не можам. Калі ў кагосьці ёсць доказы, што ім «злілі» адказы, тады будзе іншая размова.

Часам мы робім «пасткі» на другі дзень гульні. І ў апошняй гульні была такая пастка, але ў яе ніхто не трапіўся".

Выразнага вектара няма

Прагледзеўшы турнірныя табліцы «Мазгабойні» за апошні час, можна зрабіць наступныя высновы:

— З пачатку 2019 года каманда «Хейтары» гуляе выключна на другі дзень гульні.

— За апошнія тры месяцы першыя месцы каманда займала толькі двойчы і абодва разы ў дзве апошнія гульні.

— Выразнага вэктару ў турнірнай табліцы ў каманды прасачыць нельга: «Хейтары» апыналіся то ў сярэдзіне, то адразу пасля лідарскіх пазіцый.

Аднак, за апошнія праведзеныя гульні быў толькі адзін выпадак, калі каманда гуляла ў першы дзень. І менавіта ў гэтую гульню «Хейтары» занялі перадапошняе месца.

Варта памятаць, што арганізатары не забараняюць мяняць склад каманды, і на вынікі гульні можа ўплываць мноства фактараў. Адзіны спосаб пазбегнуць верагоднасці «зліву» адказаў - праводзіць гульні ў адзін дзень, а не ў два.

Даведка

Мазгабойня — папулярны ў многіх гарадах квіз (ад англ. Quiz — віктарына). У Гродне гэтая інтэлектуальная гульня на логіку, кемлівасць і кругагляд праходзіць ужо некалькі гадоў.

Падзяліцца
Меткі: адпачынак

Апошнія запісы

«Пекла на зямлі». Гродзенка падзялілася, як працуе кадастравае агенцтва падчас рамонту

Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…

21 лютага 2025

У конкурсе «Гродна Азот» да Дня роднай мовы паўдзельнічалі два пенсіянеры і ідэолаг

Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…

21 лютага 2025

У Польшчы закрылі справу аб давядзенні беларускага экс-палітвязня да самагубства

Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…

21 лютага 2025

Дырэктара прадпрыемства з Ваўкавыскага раёна судзяць за разгалашэнне службовай таямніцы

Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…

21 лютага 2025

Сыркі «Малочнага Міру» не спадабаліся МАРГ — там знайшлі прапаганду нацызму

"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…

21 лютага 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаецца кватэра — сапраўдны постсавецкі олдскул

На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…

21 лютага 2025