Наведванне музея Максіма Багдановіча для дзяцей, што наведваюць беларускамоўныя групы ў дзіцячых садках і іх бацькоў арганізавала Гродзенская суполка таварыства беларускай мовы. Экскурсіі адбыліся выходнымі 16−17 лютага, напярэдадні святкавання Дня роднай мовы.
У музеі дзеці даведаліся пра дзіцячыя гады выбітнага паэта, паслухалі творы Багдановіча для дзяцей і пазнаёміліся з героямі яго дзіцячых вершаў - вадзяніком і лесавіком.
Напрыканцы экскурсавод прапанавала гульню, дзе трэба было ўзгадаць, якія рэчы бачылі ў розных пакоях дома-музея і назваць іх па-беларуску. На памяць пра імпрэзу ўдзельнікі атрымалі беларускія паштоўкі.
Як кажа сябра Гродзенскай суполкі ТБМ, Наталля Карповіч, адукацыйныя і культурніцкія мерапрыемствы, скіраваныя на распаўсюд беларускай мовы і падтрымку навучання па-беларуску, ТБМ ладзіць увесь час. Апошнія з такіх акцый прайшлі ў беларускамоўных садках і пачатковых школах на Каляды.
«Каб было дзетак, як у садзе кветак!» Калядоўшчыкі з казой і мішкам наведалі дзіцячы садок
У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…