У Гродне малады чалавек 1995 года нараджэння проста ў цэнтры горада абрабаваў і згвалціў жанчыну на некалькі дзясяткаў гадоў старэйшую за яго, паведамляе прэс-служба УУС.

У ноч з 19 на 20 лютага пацярпелая каля паловы на першую вярталася дадому з працы. Ішла праз сквер за прыпынкам грамадскага транспарту «Цэнтр занятасці». Да жанчыны падбег нецвярозы хлопец, вырваў у яе сумачку і стаў уцякаць. Тая не спалохалася, паспрабавала дагнаць зламысніка. Аднак ён праз 100 метраў спыніўся і паваліў пацярпелую на зямлю, а пазней і згвалціў яе.

Як толькі падазраваны знік, жанчына паведаміла аб тым, што здарылася, у міліцыю. Дзяжурнай часткай Ленінскага РАУС г. Гродна былі скаардынаваны ўсе нарады міліцыі, якія знаходзіліся ў цэнтры, каб адсачыць магчымыя напрамкі перамяшчэння зламысніка. Маладога чалавека на працягу 10 хвілін затрымалі супрацоўнікі дэпартамента аховы з сабакам насупраць гарадскога парку.

У дачыненні да гвалтаўніка ўзбуджаная дзве крымінальныя справы па артыкулах «Рабаванне» і «Згвалтаванне».