Супермесяц – гэта астранамічная з’ява, што адбываецца пры супадзенні поўні ці маладзіка з перыгеем – момантам найбольшага збліжэння Месяца і Зямлі. Дзякуючы гэтай з’яве з Зямлі можна бачыць больш буйны памер месячнага дыска, чым звычайна.
Разам з тым, як сведчыць практыка, у гэтую ноч расце небяспека аварый, здзяйснення злачынстваў, а таксама ўзнікнення праблем са здароўем, паведамляюць naviny.by. На думку астролагаў, у гэты час лепш пазбягаць авантур і не прымаць паспешлівыя рашэнні.
Акрамя гэтага забаронена:
– сварыцца
– пазычаць грошы
– планаваць далёкія вандроўкі
– падпісваць важныя дакументы
– стрыгчы валасы
– прасіць павышэння на працы







