У Гродне турыст з Эстоніі згубіў пашпарт і 820 еўра

Жыхар Эстоніі згубіў у Гродне 820 еўра і пашпарт. Буйная сума і важныя дакументы знаходзіліся ў паперніку, піша 015.by. Кашалёк падабрала невядомая ў чырвонай шапцы і чорным паліто. Гэта паказалі відэакамеры на вуліцы Савецкай.

У Гродне Вільяр Карлавіч Лембіт апынуўся праездам з Польшчы ўвечары ў панядзелак, 18 лютага. Кажа, хадзіў па крамах, адпачываў і не заўважыў, як выпаў кашалёк. Зараз з 30 еўра на руках ён не можа з’ехаць дадому ў Талін.

Па словах мужчыны, ён звяртаўся ў праваахоўныя органы і яго як замежнага турыста былі гатовыя даставіць у Мінск, дзе знаходзіцца Эстонская амбасада. Але госцю гэты варыянт не падышоў. Бо па законе ў такой сітуацыі яго адправяць дадому, адкуль ён паўгода будзе невыязным.

Усю раніцу аўторка Вільяр Карлавіч шукае свой кашалёк. Для яго галоўнае — знайсці пашпарт. Мужчына гатовы прапанаваць таму, хто знайшоў, 20 еўра.

Калі вы валодаеце якой-небудзь інфармацыяй, паведамьце па тэлефоне 8−10−372−621−53−75 (Viber).

Падзяліцца
Меткі: турызм

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025