Шматпавярхоўку падвышанай камфортнасці апбудуюць насупраць радзільні на пустцы каля кветкавай крамы «Фіялка». Замоўцам будучай будоўлі стала кампанія «АМКАДОР-Прамбуд», якая набыла ўчастак пад дом на адкрытым аўкцыёне ў аўторак, 19 лютага, піша vgr.by.
За права пабудаваць шматкватэрны дом спаборнічалі тры ўдзельнікі, у тым ліку і ААТ «Гроднажылбуд». Стартавалі таргі з сумы звыш 200 тысяч рублёў, а скончыліся на адзнацы ў 419,4 тысяч рублёў. ТАА «АМКАДОР-Прамбуд» атрымала ўчастак у арэнду тэрмінам на 50 гадоў.
Як адзначыў прадстаўнік кампаніі Дзмітрый, запланавана будаўніцтва на гэтым месцы жылога дома падвышанай камфортнасці, як мінімум на 10 паверхаў. Пра колькасць кватэр пакуль няма дакладнай інфармацыі. На першым паверсе новабудоўлі адкрыюцца арэндныя ці гандлёвыя памяшкання. Для кампаніі гэта будзе пілотны праект у Гродна. Падобныя аб’екты яны ўжо ўзвялі ў некаторых гарадах Беларусі, у тым ліку і Мінску. Інвестыцыйную прывабнасць як Гродна, так і раёна, дзе размесціцца элітнае жыллё, у фірме ацэньваюць вельмі высока.