Гродзенскія студэнты могуць павучыцца ў Школе эканомікі KEF

Школа эканомікі KEF праводзіцца Цэнтрам эканамічных даследаванняў BEROC і Даследчым цэнтрам ІПМ пры падтрымцы Бізнес-школы ІПМ. Падаць заяўку на ўдзел можна он-лайн да 28 лютага.

Студэнты атрымаюць магчымасць праслухаць курсы па мікраэканоміцы, макраэканоміцы і эканаметрыцы, а таксама палепшыць свае веды пра эканоміку Беларусі. Сярод выкладчыкаў - супрацоўнікі Даследчага цэнтра ІПМ Аляксандр Чубрык, Ігар Пеліпась і Глеб Шымановіч, якія з’яўляюцца вядучымі незалежнымі экспертамі па эканоміцы ў Беларусі; а таксама супрацоўнікі Цэнтра эканамічных даследаванняў BEROC Віктар Аршаўскай, Леў Львоўскі і Кацярына Барнукова, якія атрымалі ступені PhD па эканоміцы ў вядучых універсітэтах свету.

Заняткі будуць праходзіць па відэаканферэнцсувязі ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі ў рэгіянальных офісах Бізнес-школы ІПМ з 11 па 22 сакавіка 2019 г., з 18:30 да 21:30 у будні. 23 сакавіка (у суботу) пройдзе групавое абмеркаванне ў Мінску. Праезд у Менск будзе аплочаны. Студэнты, якія прайшлі ўсе курсы і паспяхова здалі фінальны экзамен, атрымаюць сертыфікат аб заканчэнні школы.

Рабочыя мовы школы — руская і беларуская. Студэнтам, якія прайшлі конкурсны адбор, прадастаўляецца стыпендыя, якая цалкам пакрывае кошт навучання, пры ўмове наведвання не менш за 80% заняткаў.

Да слухачоў школы прад’яўляюцца наступныя патрабаванні:

• Навучанне на старэйшым курсе (3−5) дзённай формы навучання ў рэгіянальнай вышэйшай навучальнай установе Беларусі на момант падачы заяўкі;

• Валоданне англійскай мовай для чытання навучальных матэрыялаў;

• Высокая паспяховасць (сярэдні бал не менш 7,5 па дзесяцібальнай шкале).

Спецыялізацыя ў эканоміцы не з’яўляецца неабходнай умовай для прыёму ў школу. Мы вітаем заяўкі ад студэнтаў неэканамічныя спецыяльнасцяў (асабліва студэнтаў матэматычных і фізічных факультэтаў).

Падзяліцца

Апошнія запісы

У красавіку ў Гродне пройдзе лакальны кававы фестываль. Колькі каштуе сэт і хто удзельнікі?

Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…

10 красавіка 2025

На рэстаўрацыю комплексу ў Свяцку выдаткуюць яшчэ $ 8 млн

У былым палацава-паркавым комплексе ў Свяцку працягваецца рэстаўрацыя. Будынка прыстасоўваюць пад шматфункцыянальны комплекс «Свяцк». "Гроднажылбуд"…

10 красавіка 2025

У Гродне на «травеньскія» ў паўтара раза выраслі цэны на арэнду кватэры

Пасуткава арэнда кватэры на тры дні з 1 па 4 траўня ў Гродне можа абыйсціся…

9 красавіка 2025

Новыя рэйсы ў Польшчу запусцілі са Слоніма

Са Слоніма ў Варшаву і Беласток запусцілі аўтобусныя рэйсы. Праўда, толькі па няцотных днях. Аўтобус…

9 красавіка 2025

Стогадовы дзіцячы сад у цэнтры Гродна пераробяць пад жылы дом. Стала вядома, як ён будзе выглядаць

Былыя яслі на Васілька, 5, дзе раней хацелі адкрыць сацыяльны цэнтр, перабудуюць пад шматкватэрны малапавярховы…

9 красавіка 2025

Пляжы ў Гродне абследуюць вадалазы. Месцы для купання прывядуць у парадак

Вадалазы абследуюць месцы для купання ў Гродне і ачысцяць іх ад смецця і старонніх прадметаў.…

9 красавіка 2025