22-гадовы гродзенец жыве ў адным з інтэрнатаў, там жа, дзе яго знаёмы. Раней яны жылі ў адным блоку, таму ў маладога чалавека застаўся дублікат ключа ад пакоя. Ён знайшоў яго, прыбіраючы ў сваім пакоі. Пакуль знаёмы быў на працы ў начную змену, хлопец адкрыў дзверы сваім ключом і скраў 300 долараў і 400 беларускіх рублёў. Невялікую суму ён выдаткаваў на прадукты і цыгарэты, астатняе прайграў у гульнявых клубах. Пасля гэтага яго пачало мучыць сумленне, ён пра ўсё расказаў таварышу, паведаміла афіцыйны прадстаўнік Кастрычніцкага РАУС Гродна Марына Бялко.
Праз тры дні пасля здзейсненага злачынства гродзенец напісаў яўку з павіннай. У дачыненні да яго распачата крымінальная справа па ч.2 арт.205 КК. Санкцыя артыкула прадугледжвае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…