Два дні спатрэбілася супрацоўнікам УЖРЭП Ленінскага раёна, каб дэмантаваць помнік Чапаеву на скрыжаванні вуліц Васілька і Карбышава ў Гродне. У бліжэйшы час на базе прадпрыемства плануецца рэканструкцыя бюста. Пасля ўсіх абнаўленняў канструкцыю абяцаюць вярнуць на месца.
Работа па дэмантажу бюста Чапаеву пачалася ў панядзелак, 18 лютага. Дзеянні рабрчых не засталіся без увагі гродзенцаў. Гараджане актыўна цікавіліся лёсам помніка герою Грамадзянскай вайны.
Бюст быў усталяваны ў Гродне ў 60-х гадах. Гэта яго першая рэканструкцыя. Яе прымеркавалі да 75-годдзя Гродзенскай вобласці.
Даведка
Сам Чапаеў ніколі не быў ні ў Гродне, ні ў Беларусі. Па адной з версій, якую распавядаў краязнаўца Віктар Саяпін, бюст Чапаеву трапіў у Гродна выпадкова: яго перадалі «ў нагрузку» разам з будаўнічымі матэрыяламі з украінскага камбіната.
У савецкі час была ў Гродне і вуліца Чапаева, але потым яе перайменавалі ў Васілька. Помнік пры тым застаўся на месцы.
У 2010 годзе група актывістаў да гродзенскага помніка Чапаеву прымацавала таблічку з імем генерала Станіслава Булак-Балаховіча. Па словах маладых людзей, яны вырашылі перайменаваць бюст, бо героі падобныя з твару.
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…