Маскарон у выглядзе анёла з крыламі з’явіўся на ўязной браме Старога замка 17 лютага. Хутка на аб’екце пачнецца ўстаноўка і іншых мастацкіх элементаў.
Гродзенскае прадпрыемства «Будоўля» ў сярэдзіне снежня мінулага года выйграла тэндар па вытворчасці і мантажы каменных элементаў на Старым замку. За рэалізацыю праекта ўзялося адно з падраздзяленняў прадпрыемства — камнеапрацоўчы завод. Там адмыслова была створана брыгада з высокакваліфікаваных спецыялістаў.
Мантаж мастацкіх элементаў на ўязной браме Старога замка пачаўся ў канца 2018 года
«Да нядаўняга часу мы вешалі карнізы, а ў нядзелю павесілі на браму анёла, — распавядае дырэктар „Будоўлі“ Павел Бузук. — На прадпрыемстве цяпер вырабляем чарговыя карнізы. Важна не затрымліваць будаўнікоў і таму паралельна з імі робяцца ўсе нашы вырабы. У бліжэйшы час прыступім да вонкавай аркі ўязной брамы. Там будуць тры гербы».
Як распавялі Hrodna.life на прадпрыемстве, мастацкія элементы ствараюцца паводле сабраных матэрыялаў архітэктараў і праекціроўшчыкаў рэканструкцыі Старога замка. Нагадаем, за аснову рэканструкцыі ўзяты замак часоў караля Стэфана Баторыя, як лічыцца, працы вядомага італьянскага архітэктара Санці Гучы. Хоць, гісторыкі да гэтага часу не ўпэўнены, хто менавіта быў аўтарам праекта замка.
Эскізны праект рэканструкцыі распрацаваў мінскі архітэктар Уладзімір Бачкоў, які ў 80−90-я гады мінулага стагоддзя займаўся перадпраектнымі даследаваннямі. Па ходзе першай чаргі рэканструкцыі (брама-вежа і сцяна над Нёманам) праект Бачкова мяняўся і дапрацоўваўся.
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…