Навіны

У Гродне дэмантуюць помнік Чапаеву (абноўлена)

Помнік дэмантуюць, каб правесці яго рэканструкцыю. У бюста зачысцяць знешнія пашкоджанні і правераць, у якім стане ён знаходзіцца ўнутры. Магчыма, там таксама патрэбна будзе правесці рамонтныя працы. Заадно правераць п’едыстал, бо па ім ужо пайшлі трэшчыны, расказаў прадстаўнік ЖКГ.

Пакуль невядома, колькі часу зойме рэканструкцыя. Яна пройдзе на базе УЖРЭПа Ленінскага района. Кошт будзе залежаць ад унутраных пашкоджанняў. Цягам года правераць і другія помнікі горада, у тым ліку танк на Савецкай плошчы. Гэта прымеркавана да 75-годдзя Гродзенскай вобласці.

Мінакі падыходзілі і цікавіліся, што будуць рабіць з помнікам. Дарэчы, гэта першая рэканструкцыя помніка. Гродзенцы фантазавалі, што, магчыма, у ім закладзена нават нейкая капсула з пасланнем.

Сёння, 18 лютага, працы скончыць не паспелі. Яны працягнуцца заўтра ранкам.


«Спрятался и хотел избежать декоммунизации». Памятник Чапаеву снесли, но не в Гродно


Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024