Помнік дэмантуюць, каб правесці яго рэканструкцыю. У бюста зачысцяць знешнія пашкоджанні і правераць, у якім стане ён знаходзіцца ўнутры. Магчыма, там таксама патрэбна будзе правесці рамонтныя працы. Заадно правераць п’едыстал, бо па ім ужо пайшлі трэшчыны, расказаў прадстаўнік ЖКГ.
Пакуль невядома, колькі часу зойме рэканструкцыя. Яна пройдзе на базе УЖРЭПа Ленінскага района. Кошт будзе залежаць ад унутраных пашкоджанняў. Цягам года правераць і другія помнікі горада, у тым ліку танк на Савецкай плошчы. Гэта прымеркавана да 75-годдзя Гродзенскай вобласці.
Мінакі падыходзілі і цікавіліся, што будуць рабіць з помнікам. Дарэчы, гэта першая рэканструкцыя помніка. Гродзенцы фантазавалі, што, магчыма, у ім закладзена нават нейкая капсула з пасланнем.
Сёння, 18 лютага, працы скончыць не паспелі. Яны працягнуцца заўтра ранкам.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…