У панядзелак, 18 лютага, пачаўся дэмантаж помніка Чапаеву на скрыжаванні вуліц Васілька і Карбышава ў Гродне. Работы па рэканструкцыі бюста не засталіся па-за ўвагай гараджан. Гродзенцы актыўна цікавіліся лёсам помніка героя Грамадзянскай вайны ў Расіі.

Дэмантажом помніка займаецца гарадская ЖКГ. Пакуль невядома, колькі часу зойме рэканструкцыя бюста. Яна пройдзе на базе УЖРЭП Ленінскага раёна. Кошт будзе залежаць ад унутраных пашкоджанняў.

Ахвяруй 1,5% ад падаткаў у Польшчы
Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact [email protected]