Некалькі новых пляцовак для выгулу сабак з’явіцца ў мікрараёне Вішнявец, піша “Вячэрні Гродна”.

– Адна з іх плануецца каля «Трыніці», другая – каля вайсковай часткі на Індурскай шашы, – распавёў Сяргей Мазайла. – Ужо ёсць папярэднія дамоўленасці з інвестарам – уладальнікам гандлёва-забаўляльнага комплексу «Трыніці».

Зараз у Кастрычніцкім раёне сем месцаў і тры пляцоўкі для выгулу сабак. Усяго ў раёне зарэгістравана каля 6000 жывёл, але рэальна хатніх гадаванцаў значна больш.