Некалькі новых пляцовак для выгулу сабак з’явіцца ў мікрараёне Вішнявец, піша «Вячэрні Гродна».

— Адна з іх плануецца каля «Трыніці», другая — каля вайсковай часткі на Індурскай шашы, — распавёў Сяргей Мазайла. — Ужо ёсць папярэднія дамоўленасці з інвестарам — уладальнікам гандлёва-забаўляльнага комплексу «Трыніці».

Зараз у Кастрычніцкім раёне сем месцаў і тры пляцоўкі для выгулу сабак. Усяго ў раёне зарэгістравана каля 6000 жывёл, але рэальна хатніх гадаванцаў значна больш.