У Гродне мужчына дамагаўся непаўнагадовую ў ліфце. Яго затрымалі

Камеры на фасадзе дома па вул. Альшанка зафіксавалі, як у 18.21 у пад’езд ўвайшла маладая дзяўчына, а следам за ёй — мужчына. Ужо праз некалькі хвілін ён спешна выбег і схаваўся ў невядомым кірунку. Праваахоўнікі на працягу 1,5 гадзіны яго знайшлі, паведамляе міліцыя.

Непаўнагадовая Анжэла купіла праязны і вярталася дадому. Калі яна зайшла ў ліфт, следам забег незнаёмы мужчына. Ён павітаўся. Паміж паверхамі ён стаў нервова ціснуць на кнопку, каб спыніць ліфт, сказаўшы, што пераблытаў паверх. Дзяўчына стаяла ля далёкай сцяны, мужчына — бліжэй да дзвярэй. Раптам ён наблізіўся да яе і пачаў шчыпаць за грудзі. Анжэла закрычала, спрабавала адштурхнуць, але яго рукі слізганулі па вопратцы ўніз жывата. Адкрыўся ліфт, і перапалоханая дзяўчына выскачыла на лесвічную пляцоўку. Ён — за ёю. Дагнаўшы, некалькі разоў ударыў па ягадзіцах. Дзяўчына расказала пра здарэнне бацькам.

Мужчыну знайшлі праз паўтары гадзіны. У азербайджанца Охрана Г. была свая версія таго, што здарылася. Мужчына вырашыў, што дзяўчына выказвае да яго сваю сімпатыю і накіраваўся ўслед за ёй. Незнаёмка затрымала ліфт, і ён паспеў увайсці. Каб завязаць гаворку, Охран павітаўся, але дзяўчына чамусьці не адказала. Жадаючы высветліць, навошта яна яго клікала, ён двойчы вымавіў: «Скажы, калі ласка …» Аднак яна зноў не адрэагавала. Калі Г. ў трэці раз задаў пытанне, Анжэла закрычала, і, каб яе супакоіць, Охран, зрабіўшы крок, дакрануўся да яе грудзей у разрэзе сукенкі. І зноў пачуў: «Адстань, не чапай мяне!». Калі дзверы ліфта адчыніліся, адштурхнуўшы яго, дзяўчына выскачыла на лесвічную пляцоўку.

Суд яго тлумачэнні палічыў няпэўнымі. Бацькі Анжэлы заявілі іск аб спагнанні з абвінавачанага 500 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды, нанесенай злачынствам, абгрунтаваўшы свае патрабаванні тым, што ад дзеянняў Г. іх дачка адчула страх, да цяперашняга часу баіцца ездзіць у ліфце, перажытая стрэсавая сітуацыя негатыўна адбілася на стане яе здароўя ў цэлым. Патрабаванні прызнаныя абгрунтаванымі і законнымі, яны задаволены ў поўным аб’ёме. На добраахвотнае выкананне прысуду ў частцы грамадзянскага пазову яму было дадзена 2 тыдні.

На падставе ч.1 арт.339 КК Охран Г. прызнаны вінаватым у наўмысных дзеяннях, што груба парушаюць грамадзкі парадак і выказваюць відавочную непавагу да грамадства, якія суправаджаюцца прымяненнем гвалту, якія адрозніваюцца выключным цынізмам. Суд Кастрычніцкага раёна Гродна прызначыў яму 3 месяцы арышту. У карысць пацярпелай абвінавачваны павінен пакрыць маральную кампенсацыю (500 рублёў), у даход дзяржавы — 73 рубля 50 капеек дзяржпошліны, а таксама працэсуальныя выдаткі на правядзенне медыцынскай генетычнай экспертызы ў памеры 469 рублёў 78 капеек.

Падзяліцца
Меткі: грамадства

Апошнія запісы

Супрацоўнікаў «Гродна Азот» працягваюць судзіць за распаўсюд экстрэмізму

Завадчане працягваюць прыцягвацца па артыкуле 19.11 КаАП. Гэта нягледзячы на неаднаразовыя заклікі перагледзець свае сацыяльныя…

23 снежня 2024

«Самі-ведаеце-хто». Гродзенцаў Георгія Роя і Аліну Коўшык цяпер нельга называць

23 снежня ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў унеслі акаўнты ў Facebook і візуальны матэрыял гродзенцаў…

23 снежня 2024

Яшчэ адзін папулярны гродзенскі партал прызналі экстрэмісцкім

Сайт і сацсеткі сайта Grodno.in прызналі экстрэмісцкімі. Так вырашыў суд Ленінскага раёна Гродна 20 снежня.…

23 снежня 2024

Новыя суддзі, суд за салідарнасць, 36 «пікетаў». Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

Новыя суддзі з'явіліся ў Гродне і вобласці па ўказе Лукашэнкі. Жыхара Навагрудка судзяць за атрыманне…

23 снежня 2024

У цэнтры Гродна прадаюць атмасферную кавярню — у камплекце ідзе кавамашына за $ 18 000

На пляцоўцы «Куфар» з'явілася аб'ява аб продажы гродзенскай кавярні «Чашки&ложки». Установа ўжо чатыры гады працуе…

23 снежня 2024

Для былой адміністрацыі на Савецкай шукаюць арандатараў - там прапануюць адкрыць салон прыгажосці

Аб'явы аб здачы памяшканняў у арэнду з'явіліся ў Instagram-акаўнце royal.grodno і на “Куфары”. У аб'явах…

23 снежня 2024