У мэтах прафілактыкі нарады ДАІ будуць дзяжурыць у асабліва небяспечных, у плане раптоўнага з’яўлення жывёл на дарозе, раёнах. У начны час будзе абмежавана хуткасць да 70 км у гадзіну, паведамляе «Гродна Плюс».

— Гэта ад павароту на Бушнева да вёскі Стрыеўка. У вячэрні час з 18 да 24 там пастаянна будзе знаходзіцца нарад і ў будні, і ў выходны дзень. У начны час будзе абмежавана хуткасць да 70 км у гадзіну. Але! Адразу абмоўлюся, не ставім мы мэты выявіць нейкую колькасць парушэнняў перавышэння хуткасці, а менавіта для таго, каб спрафілактаваць, — кажа Уладзімір Назарка, начальнік упраўлення Дзяржаўтаінспекцыі УУС Гродзенскага аблвыканкама.


Кіроўцаў, якія наехалі на зубра, не пакараюць. Зуброў плануюць перасяліць


У ДАІ расказалі, што сітуацыя на дарогах Гродзеншчыны досыць спакойная. У вобласці знізілася колькасць ДТЗ. У прыватнасці, і з удзелам п’яных кіроўцаў. Калі ў 2017 годзе было зафіксавана 34 падобных інцыдэнту, то у 2018 гэтая лічба знізілася да 29. На жаль, сёння ўсё часцей віноўнікамі няшчасных выпадкаў становяцца нецвярозыя пешаходы і кіроўцы якія не маюць правоў на кіраванне аўтамабілем.