Чытач Onliner стаў сведкам, як 6 лютага ў дзённы час у адным з двароў у Гродне два чалавекі ў вопратцы, падобнай да вопраткі медыцынскіх работнікаў, загружалі халадзільнік у машыну хуткай дапамогі (або вельмі да яе падобную). Грузіць было няпроста, выкарыстоўвалі так званую каталку.
— Гэта адбывалася ў дзве гадзіны дня ў раёне вуліцы Пушкіна ў Гродне, недалёка ад гандлёвага цэнтра. Там жылая 9-павярхоўка. Яны на маіх вачах вынеслі з пад’езда халадзільнік. Чалавек у чорнай куртцы ім дапамагаў. Грузілі хвілін 5, не больш. Халадзільнік лёг на каталку як родны. Размясцілі яго, як пацыента, у аўтамабілі і павезлі, — распавёў сведка.
Наш чытач узрушаны ўбачаным:
— Магчыма, хтосьці ў гэты момант меў патрэбу ў экстранай дапамозе, пакуль яны халадзільнік вазілі. У мяне так мама ў Ваўкавыску памерла, пакуль хуткая ехала. Можа быць, дзяржаўны транспарт, нарэшце, перастануць выкарыстоўваць у асабістых мэтах?
Каб неяк праясніць сітуацыю, карэспандэнт Onliner звярнуўся ў Гродзенскую абласную станцыю хуткай медыцынскай дапамогі. Там папрасілі прадаставіць фатаграфіі, пра якія ідзе гаворка. Пасля гэтага супрацоўнікі меддапамогі далі аператыўны каментар.
— Пакуль дакладна можна сказаць, што гэта не наша машына. Па-першае, кожны наш аўтамабіль унутры выглядае інакш: там медыцынская апаратура, а тут, паглядзіце, пуста. Па-другое, у гэты час нашай машыны не было ў названым двары. Хуткая прыязджала туды, але значна пазней — мы ж адсочваем нашы аўтамабілі па навігацыі. І прыязджала старая «Газель», а на фота нешта навейшае. Аднак мы яшчэ будзем разбірацца, у тым ліку падключым калегаў з раёнаў Гродзенскай вобласці - можа быць, гэта адтуль машына. Зноў жа, ёсць аўтамабілі медыцынскай дапамогі ў іншых медустаноў у горадзе. Будзем разбірацца, хто гэта быў. Паведамім, калі сітуацыя праясніцца, — паведамілі ў Гродзенскай абласной станцыі хуткай медыцынскай дапамогі.
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…