Прадавала каву па 10 рублёў, а аштрафавалі на 400. Падатковая змагаецца гандлем «з зямлі» ля Цэнтральнага рынку

Першы выхад на несанкцыянаванае працоўнае месца на вуліцы Антонава пры дарозе, якая вядзе да Цэнтральнага рынку, скончыўся для гродзенкі судом і істотным штрафам, піша «Вячэрні Гродна».

Калі злавілі, перашкаджала праводзіць праверку

Як распавялі ў ІМПЗ па Кастрычніцкім раёне г. Гродна, 19 снежня мінулага года жанчына прадавала з зямлі некалькі пачкаў кавы (па 10 рублёў за штуку) і слоічкі кансерваванай садавіны з завода. Калі работнікі падатковай інспекцыі злавілі гродзенку, яна стала перашкаджаць спецыялістам праводзіць праверку.

Праз месяц адміністрацыйную справу ўжо разглядаў раённы суд: у выніку жанчыне прызначылі выплаціць штраф у памеры 11 базавых велічынь (280,5 рубля). Акрамя таго, за ажыццяўленне гандлю давялося заплаціць адзіны падатак у памеры 118 рублёў.

Што ў заканадаўстве

Згодна з Указам Прэзідэнта РБ ад 2014/05/16 № 222 «Аб рэгуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці і рэалізацыі тавараў індывідуальнымі прадпрымальнікамі і іншымі фізічнымі асобамі» забароненая рэалізацыя тавараў на гандлёвых месцах на рынках і (або) у іншых устаноўленых мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі месцах, фізічнымі асобамі, якія не ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць.

Выключэнне складаюць:

  • створаныя гэтымі фізічнымі асобамі творы жывапісу, графікі, скульптуры, вырабы народных мастацкіх рамёстваў, прадукцыя рамеснай дзейнасці;
  • прадукцыя кветкаводства, дэкаратыўныя расліны, іх насенне і расада, жывёлы;
  • нехарчовыя тавары, якія былі ва ўжытку ў гэтых фізічных асоб і (або) членаў іх сям'і;
  • лекавыя расліны, ягады, грыбы, арэхі, іншая дзікарослая прадукцыя;
  • гародніна і садавіна, іншая прадукцыя раслінаводства, малочныя і кісламалочныя прадукты, прадукцыя пчалярства, іншая прадукцыя жывёлагадоўлі (акрамя пушніны), атрыманая ад хатніх жывёл пры наяўнасці даведкі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа, якая пацвярджае, што прадукцыя выраблена грамадзянінам і (або) блізкімі сваякамі на зямельным участку, прадастаўленым ім для будаўніцтва і (або) абслугоўвання жылога дома, вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі, калектыўнага садоўніцтва, дачнага будаўніцтва, гародніцтва або ў выглядзе службовага зямельнага надзела.

Пры гэтым такія выключэнні працуюць толькі ў тым выпадку, калі прадаваць тавары ў дазволеных месцах.

— Такім чынам, грамадзяне, якія зарабляюць на свой страх і рызыку перапродажам новых тавараў на стыхійных рынках на вуліцах Антонава і Паліграфістаў, здзяйсняюць як мінімум два парушэнні заканадаўства: і тавар у іх не быў ва ўжытку, і гандаль ажыццяўляецца там, дзе гэта забаронена, — дадалі ў ІМПЗ.

Якія штрафы за несанкцыянаваны гандаль?

Парушэнне патрабаванняў падпункта 1.5−1 п. 1 Указа № 222 у адпаведнасці з ч. 10 арт. 12.17 КаАП прадугледжвае накладанне штрафу ў памеры ад пяці да пяцідзесяці базавых велічынь — ад 127,5 да 1275 рублёў. Пры гэтым пад рэалізацыяй тавару маюцца на ўвазе не толькі продаж тавару, але і прапанова яго да продажу загадзя ня вызначанй асобе (колу асоб).

Нагадаем, гандляваць можна на спецыяльных гандлёвых шэрагах на міні-рынку ЗАТ «Гроднагандальсэрвіс» на вуліцы Паліграфістаў. Паўмесца, якога дастаткова для гандлю невялікай партыяй тавару, абыдуцца ў 70 капеек на дзень, а цэлае месца — удвая даражэй.

Агулам за 2018 год суд Кастрычніцкага раёна г. Гродна разгледзеў 39 адміністрацыйных матэрыялаў, якія тычацца несанкцыянаванага гандлю. 60 гарадзенцам без рэгістрацыі ў якасці ІП быў налічаны адзіны падатак на агульную суму ў 4,5 тыс рублёў.

Падзяліцца
Меткі: законсуды

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025