Гродзенцы ў Фэйсбуку пачалі ўласнае грамадскае абмеркаванне новага будынка, які Станіслаў Сямашка прапануе пабудаваць на вуліцы калючынскай. Гэту пустку насупраць турмы бізнэсмэн купіў за 255 тысяч долараў у канцы 2018 года. Афіцыйнае абмеркаванне праекта праходзіла ў гарвыканкаме 12 лютага. Журналіста Hrodna.life туды не пусцілі. Меркаванні гараджан наконт праекта падзяліліся.
Яўген Аснарэўскі: «Відавочна, што гэты будынак па матывах страчанага i плюс ужо толькі за гэта. Прычым гэта досыць блізкая рэпліка. Так, яна будзе з прысмакам навабуда, як і АБЦ. Але нават у Нямеччыне вельмі часта рэканструкцыі выходзяць даволі пластмасавыя, чо ўжо казаць аб гарадзенскіх рэаліях. На гэты раз да Сямашкі значна менш пытанняў, і я, калі шчыра, задаволены. Сама тэндэнцыя аднаўляць страчанае вельмі пахвальная. Ну, а якасць… Калі рэальна глядзець на сітуацыю, то можна толькі парадавацца такому. А вось таварышам чыноўнікам, якім праект не падабаецца, навярняка хочацца чагосьці памаштабней і пааграгламурней. Так што хай ужо лепш будзе гэты праект.
Раман Урбановіч: «Честно говоря, было бы намного круче, если бы Семашко заплатил бы нормальному скандинавскому архитектору за нормальный современный проект из стекла, железа и дерева, который как-нибудь остроумно вписался бы в центр, чем этот колхоз «типа под старину».
Лана Пятроўская: «Настальгiяныя пачуцці ў мяне да гэтай вулачкі. Зруйнаваны будынак быў цудоўны. Ніякі навабуд ня верне цяпер гораду той асаблівай аўры».
Сяргей Людкевіч: «Нормальный дом. Пусть будет. Через 100 лет будет историей. Нужно не только сохранять историю, но и создавать новую».
Екацярына Драгун: «Ну человек хоть что-то делает. Пусть строит, пока прет. Мне пустырь и страшные дворы больше глаз режут. А насчет вкуса говорят кто платит — тот и музыку заказывает».
Як і суседні псеўдарэнесансны «палац Сямашкі», які моцна дэсануе з навакольным архітэктурным асяроддзем, гэты будынак таксама будзе слаба ўпісаны ў краявід. Зноў жа, гэта не архітэктура 21 ст, а пампезны псеўдабарочны муляж. Мяркую, трэба панізіць дах і прыбраць франтончык з фасаднага боку. Бачна, што замоўцу цікавіць толькі карысная плошча будынка і, што лагічна, магчымасць болей на ім зарабіць. Адсюль з’яўляецца цокальны і мансардны паверхі. Я ўвогуле лічу, што тыя людзі, якія прымалі рашэнні аб продажу з аўкцыёну ўчастка зямлі ў самым сэрцы гістарычнага цэнтра горада для будаўніцтва вялізнага гандлёва-офіснага цэнтра ўчынілі акт вандалізму.
Ася Варнер: «Новый классицизм — весьма популярное явление в наши дни (если я правильно понимаю, откуда растут ноги этих проектов), хотя лично мне немного от этого не по себе. Понятное дело, архитектурную революцию в центре Гродно не совершат. Радует хотя бы то, что инвесторы зашевелились. Вот только, что конкретно будет в новом здании я так и не поняла? Смею надеяться, не очередной отель…»
Андрэй Вашкевіч: «Мне вельмі прыемна, што архітэктары-праекціроўшчыкі чытаюць мае і другіх гісторыкаў тэксты пра старую архітэктуру Гродна. І выдатна, што за ўзор узяты стары будынак, які стаяў тут да канца 1980-х гг. Адзінае што не падабаецца зусім — канцэпцыя даху, якая адсылае да палацыкаў і камяніц 18 стагоддзя, чым да даходнага дома канца 19 стагоддзя. Канцэпцыю даху трэба змяняць. Прыбраць франтон над уваходам. Дах істотна панізіць».
Кірыл Марыкін: «Уровень работы конечно на высоте. Фотошоп мастера))) Спасибо конечно что не «па багатаму» из стекла и стали в уродливой окраске, этажность какая-то присутствует. Но блин, там ведь раньше дома стояли? Почему надо именно уродовать новоделом который скорее всего будет собран из газосиликата, оштукатурен, и дополнен «лепниной» из пенопласта?! Это ведь даже не получится потомкам оставить. Окружающее дома ещё 100 лет спокойно простоят, потому что делались на века, а это чудо дай Боже 50 простоит.
О качестве и продуманности работы как минимум говорит тот трэш перед соседним «отреставрированным» в гостиницу домом (Бывшая еврейская школа по-моему) пустая безжизненная площадка, с колхозными бетонными статуями и блин имитацией (!) фонтана. Просто скверик разбить, с лавочками, люди даже не догадались. Смотрелось бы куда аутентичнее и аккуратнее, а не псевдоверсаль какой-то".
Таццяна Жэдзік: «Мне нравится. Это красиво? Красиво. Лучше чем лужа на пустыре? Лучше. Вы только вдумайтесь! Это не безвкусный бизнес центр в центре (что отстроят за текстилями). Через 150 лет так же это станет историей, и будут ходить экскурсоводы и рассказывать про гражданина Семашко, как власть его пыталась щемить или не пыталась… Вы чего такие категоричные? Няхай будзе!»