Пацярпелыя пры нападзе ў стаўбцоўскай школе хлопчыкі пераведзеныя з рэанімацыі ў хірургічнае аддзяленне, паведаміла БЕЛТА прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Юлія Бородун.
Дзеці знаходзяцца ў здавальняючым стане. «Усе параметры паступова прыходзяць у норму. Хлопчыкаў перавялі ў хірургічнае аддзяленне», — сказала прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя.