Пасля міжнароднай паўзы аднавіўся чэмпіянат Беларусі па хакеі. У Гродне 12 лютага «Нёман» прымаў салігорскі «Шахцёр» і здолеў абыграць суперніка толькі ў серыі булітаў. Вырашальны кідок застаўся за Амбражэйчыкам.

На гэтым тыдні ў «Нёмана» тры вельмі складаныя матча супраць лідэраў чэмпіянату, адзін з іх ужо скончыўся перамогай. Гродзенцы ў матчы супраць «Шахцёра» паказалі добры хакей, але вось дамагчыся перамогі ў асноўны час так і не змаглі. У авертайме супернікі дакладнымі кідкамі не адзначыліся, а ўжо ў серыі булітаў поспех быў на баку гаспадароў.

«Нёман» — «Шахцёр» 2:1 (бул.) (1:1, 0:0, 0:0, 0:0, 1:0)

галы:
08:48 1:0 — Баярчук (Амбражейчик, Крыскін)
09:07 1:1 — Дзямкоў (Гарбуноў)
65:00 2:1 — Амбражейчик (вырашальны кідок)

Сяргей Пушкоў («Нёман»):
— Лічу, што вельмі добры матч атрымаўся. Добры хакей, у нас быў вельмі добры пачатак да першага гола, выдатна гулялі і павінны былі забіць яшчэ адзін, як мінімум. Мелі досыць момантаў і на нашым баку была перавага, але пасля гола, які нам забілі ў адказ, каманду як падмянілі. Знікла тая гульня ў атацы, якая была ў першай палове першага перыяду. Пасля гэтага «Шахцёр» уздыхнуў трошкі вальней і стаў па-іншаму гуляць. Спадабалася, што ў абароне выдатна згулялі, калі гэта было патрэбна, асабліва апошнія пяць хвілін і калі трое супраць пецярых. Добра перакрылі ўсе варыянты, прапанаваныя з боку суперніка. Рады, што гледачы змаглі сёння атрымаць поўны букет хакея — гэта добрая гульня абедзвюх каманд плюс дадатковы час і буліты. Дзякуй заўзятарам за падтрымку, сёння яна была добрай. Радасна тое, што гледачы вяртаюцца на трыбуны.

Турнірная табліца выглядае наступным чынам:

"Нёман" пачаў тыдзень хакея з перамогі над "Шахцёрам"
Наперадзе «Нёман» чакаюць яшчэ два дамашнія матчы супраць лідэра турнірнай табліцы — мінскага «Юнацтва». Матчы пройдуць 14 і 16 лютага.