У суботу 16 лютага Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей ладзіць акцыю «Экскурсія за квіток». У 12.00 у Новым Замку пройдзе экскурсія па новай часовай выставе «Сакральная спадчына Панямоння».
Экскурсія бясплатная, наведвальнікам трэба толькі заплаціць за квіток на выставу. Кошт квіткоў на выставу — ад 2 да 4 рублёў з асобы, як у кавы ў кавярні.
У вас ёсць рэдкі шанец пабачыць у адной зале экспанаты, якія або знаходзяцца ў фондах музея ці зборах цэркваў і кляштараў, або прывезеныя з Мінска. Выстава «Сакральная спадчына Панямоння» — гэта ўнікальны збор культавых рэчаў, які прадстаўляе хрысціянскія канфесіі нашага краю.
Дзе яшчэ вы пабачыце знакамітыя партрэты Весялоўскіх з Брыгіцкага кляштара? Або ўнікальную для Беларусі карціну «Танец Смерці» XVII ст., дзе смерць танцуе з усімі, пачынаючы з Папы Рымскага і заканчваючы звычайным яўрэйскім гандляром? А таксама дахрысціянскія артэфакты, ўнікальныя археалагічныя знаходкі з праваслаўнага Гродна XII стагоддзя, беларускія народныя іконы.
Усё гэта можна ўбачыць у новым замку да 24 лютага ўключна.
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…