Падлеткі 12 і 14 гадоў ўзломвалі скрыні з ахвяраваннямі для анкахворых на рынку «Карона» са студзеня па люты. За гэты час ім удалося выкрасці грошы з 9 скрыняў. На дадзены момант сума, выкрадзеная імі, высвятляецца.
— Скрыні для ахвяраванняў належаць сацыяльна-дабрачыннай установе «Цэнтр Дапамогі Жыцця». Дзеці, якія скралі грошы з скрынь для ахвяраванняў былі з добрых сем’яў. Усе сродкі трацілі на прысмакі і атракцыёны. Дарэчы, гэта ўжо другі падобны выпадак з пачатку гэтага года. У мінулым годзе людзі таксама перыядычна выкрадалі грошы са скрынь для ахвяраванняў, — распавёў «Гродзенскай праўдзе» афіцыйны прадстаўнік УУС аблвыканкама Яраслаў Васілеўскі.
Паколькі падазраваныя непаўналетнія, справа перададзеная ў ІСН Ленінскага РАУС. Па ўсіх фактах праводзіцца праверка.