Аляксандр Лукашэнка прызначыў Андрэя Свірыдава намеснікам кіраўніка спраў Прэзідэнта Беларусі, паведамляе БелТА.

Раней Андрэй Свірыдаў працаваў старшынёй камітэта эканомікі Гродзенскага аблвыканкама.

Гэта не першы выпадак, калі гродзенскія чыноўнікі займаюць высокія пасады ў сталіцы. У 2013 годзе ў Мінск выправіўся старшыня аблвыканкама Сямён Шапіра, у 2017 годзе — мэр горада Андрэй Худых стаў міністрам прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя.


hrodna.life/2017/09/14/byilyi-mer-grodna-stau-ministram-na-azotse-novyi-dyirektar-lukashenka-razglyadzeu-kadravyiya-pyitanni/