Навіны

«Абуджэнне розуму»: вялікая канферэнцыя TEDxMinsk-2019 пройдзе ў Купалаўскім тэатры

30 сакавіка 2019 года ў Мінску адбудзецца лакальная канферэнцыя TEDxMinsk. Мерапрыемства пройдзе пад слоганам «Абуджэнне розуму» (Awakening of the Mind) на галоўнай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. У гэтым годзе, юбілейным для руху TEDx, канферэнцыя праходзіць пры падтрымцы генеральнага партнёра — кампаніі velcom.

Канферэнцыі TEDx — лакальныя мерапрыемствы, арганізаваныя па стандартах і ліцэнзіі глабальнага TED, — праводзяцца па ўсім свеце з 2009 года. Ужо другі год падобная падзея ў беларускай сталіцы праходзіць у рамках пашыранай ліцэнзіі з правам выкарыстоўваць імя горада ў назве і магчымасцю запрасіць да 1000 гледачоў, перад якімі ў якасці спікераў выступяць аўтары яркіх ідэй, здольных змяніць жыццё да лепшага, а таму вартых распаўсюджання. Арганізатары канферэнцыі - каманда валанцёраў на чале з ліцэнзіятам TEDxMinsk Інай Карней — ужо гатовыя агучыць імёны некаторых з іх.

Свой удзел у TEDxMinsk-2019 пацвердзілі як замежныя, так і беларускія спікеры. На канферэнцыі ў Мінску выступяць прафесар псіхалогіі City University of New York беларуска Анастасія Ліпневіч, пастаянны прадстаўнік Сусветнага банка ў Рэспубліцы Беларусь брытанец Алекс Крэмер, расійска-ізраільская пісьменніца, тэарэтык моды Лінор Гаралік. Чакаецца, што на галоўнай сцэне Купалаўскага тэатра сваімі ідэямі падзеляцца нэйраанатам, дацэнт кафедры нармальнай анатоміі БДМУ Андрэй Сокал, рэжысёр, арганізатар фестывалю SPRAVA Мацвей Сабураў, аматар бегу Мікіта Сыскоў. Спіс спікераў будзе дапаўняцца.

«Місія TED-руху па ўсім свеце — шукаць, збіраць і прасоўваць рашэнні і ідэі, здольныя даць людзям і грамадству імпульс да развіцця і пазітыўных змен на самых розных узроўнях, ад лакальнага да глабальнага. Чалавечы розум — самы магутны інструмент, здольны ў літаральным сэнсе перайначваць існуючую рэальнасць. Часам дастаткова аднаго штуршка, каб накіраваць схаваныя ў ім рэсурсы ў стваральную плынь. Упэўненая, што цяперашняя канферэнцыя TEDxMinsk для многіх слухачоў стане такім штуршком і крыніцай натхнення для ўласных ідэй», — адзначыла ліцэнзіят TEDxMinsk Iна Карней.

Першапачаткова тэмы выступаў на канферэнцыях у фармаце TED абмяжоўваліся трымя кірункамі: тэхналогіі, забавы, дызайн (Technology, Entertainment, Design). З цягам часу тэматыка канферэнцый пашырылася: сёння яны знаёмяць людзей з усяго свету з перадавымі ідэямі ў самых розных галінах навукі, культуры, бізнесу і іншых напрамкаў дзейнасці чалавека. Выступы на TEDx-канферэнцыях адрознівае асаблівы фармат: 18-хвілінная творчая прэзентацыя ідэі адным аўтарам, мэта якой — стварыць яркае, натхняючае аўдыторыю інтэлектуальнае шоў.

Рух TEDx у Беларусі ахоплівае ўсё больш беларусаў і праходзіць у новых фарматах. Так, за апошнія два гады прайшлі некалькі невялікіх мерапрыемстваў TEDxMinskSalon, канферэнцыя для жанчын TEDxMinskWomen. Новы фармат 2019 года — канферэнцыя для старшакласнікаў TEDxYouth@Minsk у маі ў рамках маштабнага адукацыйнага праекта velcom YOUTH. Дзесяць яго фіналістаў атрымаюць магчымасць дадаткова палепшыць свае навыкі выступлення з персанальнымі ментарамі з ліку спікераў і арганізатараў канферэнцый TEDx, каб выступіць перад вялікай аўдыторыяй на беларускай мове на канферэнцыі TEDxYouth@Minsk.

Глабальныя і лакальныя канферэнцыі TEDx збіраюць вялікую колькасць гледачоў па ўсім свеце і яшчэ больш анлайн-праглядаў: відэазапісы ўсіх падзей TED-канферэнцый перакладаюцца на некалькі моў і змяшчаюцца ў адкрытым доступе на афіцыйным канале TED.com. Такім чынам, ідэі ўдзельнікаў TEDxMinsk будуць пачутыя ва ўсім свеце.

Квіткі на TEDxMinsk можна будзе набыць з 18 лютага 2019 года на сэрвісе Bezkassira.by.

Пра TEDx у Беларусі

TEDx — незалежныя адукацыйныя мерапрыемствы, якія праходзяць па ўсім свеце пад брэндам TED.

TEDx у Мінску праводзяцца з 2009 года. Першая канферэнцыя з лакальнымі спікерамі прайшла ў снежні 2013 года. З 2014 па 2017 гады TEDx у Мінску праводзяцца пад маркай TEDxNiamiha, а з 2017 — пад брэндам TEDxMinsk. Падзеі праходзяць у розных фарматах: невялікія мерапрыемствы TEDxMinskSalon, канферэнцыі для жанчын TEDxMinskWomen і вялікая штогадовая канферэнцыя TEDxMinsk, якая ў гэтым годзе пройдзе ў Купалаўскім тэатры.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025