Суд Гродзенскага раёна 11 лютага пачынае разгляд справы аб выбуху на Скідзельскім цукровым камбінаце, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Гродзенскага абласнога суда.
Абвінавачванне ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага арт.428 КК (службовая халатнасць), прад’яўлена галоўнаму інжынеру камбіната, начальніку цэха гатовай прадукцыі і яго намесніку. Судовае пасяджэнне будзе адкрытым.
25 лютага 2017 году прыблізна, а першай гадзіне ночы падчас транспарціроўкі цукру-пяску па галерэі, якая злучае склад ёмістасцю 15 тыс. тон і галоўны вытворчы корпус прадпрыемства, адбыўся выбух цукровага пылу. Пяць працаўніц прадпрыемства з апёкамі рознай ступені цяжкасці былі шпіталізаваны.
Ім была аказана кваліфікаваная медыцынская дапамога, аднак чацвёра памерлі ў сакавіку 2017 года. Пятай пацярпелай прычынены цяжкія цялесныя пашкоджанні. Яна доўгі час знаходзілася на лячэнні ва ўстанове аховы здароўя і страціла працаздольнасць.
Па факце здарэння ўпраўленнем Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці была ўзбуджаная крымінальная справа, якая пасля была перанятая галоўным следчым упраўленне цэнтральнага апарата СК.
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…
Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…