У бліжэйшы час па інвестыцыйнай праграме пройдзе рэканструкцыя будынка аўтавакзала, піша «Вячэрні Гродна».
Яно стане двухпавярховым, з’явіцца стацыянарны туалет, зона Wi-Fi, у зале адпачынку ўсталююць дадатковыя экраны, распавёў дырэктар аўтавакзала Віктар Чыжык. Нагадаем, цяперашні аўтавакзал пабудаваны ў 1962 годзе.