Здароўе і спорт

Аматараў бегу і скандынаўскай хады запрашаюць адкрыць новы спартыўны сезон

Адкрыць сезон бегу і скандынаўскай хады ў новым годзе запрашаюць гродзенцаў на базу адпачынку «Прывал». Там 16 лютага па лясной трасе пройдзе Зімовы кубак «Гродна 2019», забегі на 5 і 10 км. Усе ўдзельнікі, якія прайшлі рэгістрацыю, атрымаюць памятныя медалі.

«Это первый старт в гродненском регионе после нового года. Любимые дистанции для бегунов 5 и 10 км. Не слишком короткие, но и не длинные. Экологическая трасса по лесу: чистый воздух и активность — всё для здоровья», — рассказал руководитель клуба Алексей Чемоданов.

Рэгістрацыя працягнецца да 13 лютага. Стартавы ўнёсак для ўдзельнікаў 15 рублёў (скандынаўская хада) і 20 рублёў (бег).

«У мінулым годзе на Аўгустоўскім канале мы правялі пробнае мерапрыемства па скандынаўскай хадзьбе і бегу. Попыт быў, бо ў зімовы перыяд мерапрыемствы па гэтых відах у нас не праходзяць, — распавядае арганізатар Анджэй Дзядзевіч. — У гэтым годзе мы адкрываем цыкл мерапрыемстваў па бегу і стараемся актыўна супрацоўнічаць з гродзенскім бегавым клубам Run4fun. Разам з імі мы запускаем пробны варыянт праекта для аматараў бегу: чатыры сезоны. 16 лютага пройдзе першы этап».

Аматары бегу з клуба Run4fun запрашаюць гродзенцаў да адкрыцця новага сезона.

«Гэта першы старт у гродзенскім рэгіёне пасля Новага года. Любімыя дыстанцыі для бегуноў 5 і 10 км. Не занадта кароткія, але і не доўгія. Экалагічная траса па лесе: чыстае паветра і актыўнасць — усё для здароўя», — распавёў кіраўнік клуба Аляксей Чамаданаў.

Дарэчы, 16 лютага ў «Прывале» пройдзе таксама этап Кубка Беларусі па скандынаўскай хадзьбе.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Глебу ў Гродне правераць на заражанасць баршчэўнікам

На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…

29 красавіка 2025

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025