7 лютага ў прыгарадзе Гродна зафіксавалі ДТЗ з удзелам лася. Прыкладна ў 15.40 дзяўчына кіравала аўтамабілем «БМВ» і рухалася з горада ў напрамку вёскі Квасоўка, як раптам бакавым зрокам яна заўважыла, як нешта набліжаецца і тут жа адчула ўдар у аўто. Удар прыйшоўся ў заднюю правую частку «БМВ», якіх-небудзь дзеянняў па прадухіленні сутыкнення дзяўчына распачаць не змагла, паведамляе ДАІ Гродна.
Пасля ДТЗ жывёла з месца здарэння збегла. Аўтамабілю ж былі нанесены механічныя пашкоджанні. Ніхто з людзей у гэтай аварыі не пацярпеў. Акрамя кіроўцы ў аўто больш нікога не было.