У Гродне створана працоўная група па святкаванні 101-х угодкаў абвяшчэння беларускай незалежнасці ў 1918 годзе. 10 лютага ў Цэнтры гарадскога жыцця адбудзецца публічнае абмеркаванне фармата сёлетняга святкавання ў Гродне. Далучыцца да абмеркавання можа кожны.

На сустрэчы абмяркуюць назву і фармат мерапрыемства, дату і працягласць, атрыбутыку свята, змест праграмы і склад працоўнай групы, размеркаванне абавязкаў.

БНР-101 у Гродне. Арганізатары публічна абмяркуюць фармат святкавання