Два бара ў горадзе не забяспечваюць бяспеку наведвальнікаў. Пра гэта на планёрцы ў старшыні гарвыканкама далажыў начальнік Ленінскага РАУС Гродна палкоўнік міліцыі Алег Карпушкін, піша vgr.by.
Паводле яго слоў, установы не забяспечваюць правапарадак: там недастаткова развітая сістэма відэаназірання, няма ахоўнікаў і гардэробшчыкаў, што прыводзіць да крадзяжоў асабістых рэчаў. Акрамя гэтага побач з гэтымі барамі адбываюцца бойкі.
Так, за 2018 год у бары на Горкага зафіксавалі 18 правапарушэнняў, на Сацыялістычнай — 27. Гэта крадзяжы, дробнае хуліганства, прычыненне цялесных пашкоджанняў. Большасць супрацьпраўных дзеянняў адбываецца пасля поўначы. На шум з бараў скардзяцца жыхары суседніх дамоў. Алег Карпушкін распавёў пра выпадкі, калі на вуліцы ўзнікалі канфлікты, падчас якіх пашкоджвалі аўтамабілі таксі. Міліцыя хадайнічае абмежаваць час працы устаноў. Па выхадных гэтыя бары працуюць да 5−6 гадзін раніцы, і да іх прыходзяць ужо падпітыя наведвальнікі.
Старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой даручыў прыняць жорсткія меры і не дапусціць, каб наведвальнікі знаходзіліся ў небяспецы, а жыхары адчувалі дыскамфорт. Бар на Горкага будзе зачынены, пакуль не будуць ліквідаваны ўсе недахопы, установа на Сацыялістычнай атрымала папярэджанне і таксама павінна ліквідаваць прадпісанні міліцыі.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…