«Парафіянін» залез у храм і скраў ахвяраванні

У Гродне мужчына позна ўвечары прабраўся ў праваслаўны храм і скраў скрыню для ахвяраванняў.

Усё адбылося 3 лютага каля 22:00. Раней несудзімы саракапяцігадовы гродзенец пабіў шкло ў праваслаўным храме на вуліцы Ліможа.

Ён перыядычна туды заходзіў і ведаў, што ў будынку ёсць скрыня для ахвяраванняў. Пракраўшыся ўсярэдзіну, ён забраў не менш як 396 рублёў і знік. Крадзеж выявілі толькі на наступную раніцу. Нягледзячы на гэта, падазраванага хутка знайшлі.

У дачыненні грамадзяніна ўзбуджана крымінальная справа на артыкуле «Крадзеж». Сама скрыня для ахвяраванняў таксама знайшлася, а вось вялікую частку грошай мужчына паспеў патраціць, пакінуўшы ўсяго 25 рублёў, паведамляе прэс-служба УУС.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024