Відэаназіранне — самы эфектыўны спосаб выявіць хуліганства на гарадскіх вуліцах.

Пра гэта на планёрцы ў гарвыканкаме сказаў пракурор Гродна Уладзімір Клішын. На яго думку, у мікрараёнах неабходна ўкараняць сістэмы відэаназірання. Гэта звязана з ростам злачынстваў, напрыклад такіх, як псаванне аўтамабіляў, піша «Вячэрні Гродна».

Тым не менш у Гродна за апошнія гады колькасць злачынстваў не перавышае 3000 — гэта самы нізкі паказчык з часоў незалежнасці. Зменшылася колькасць забойстваў, злачынстваў сярод непаўналетніх. Дарэчы, 30 адсоткаў усіх злачынстваў здзяйсняюць раней судзімыя.