У нядзелю, 3 лютага, на вуліцы Багуцкага, 2А з дзевятага паверха інтэрната звалілася жанчына. Быў зафіксаваны факт смерці. 015.BY пагаварыў з адной з жыхарак інтэрнаты. Кацярына (імя змененае – заўв.рэд.) пражывае на адным з верхніх паверхаў.
Як высветлілася, гэта была маладая жанчына прыкладна 30 гадоў. Яна выпала з гаўбца агульнай кухні.
– Ніякіх крыкаў, шуму і сварак я не чула. Убачыла са свайго акна. А крыху пазней я са здзіўленнем заўважыла, што ў яе былі розныя боты. Жанчына была цалкам апранутая, у пальчатках (адна зляцела). Падобна на тое, што яна ўжо збіралася кудысьці сыходзіць, – успамінае Кацярына.
Гродзенка ўдакладніла, што жанчына, якая ўпала, не пражывала ў іх інтэрнаце. Дарэчы, міліцыя цікавілася ў суседзяў, ці жывуць на 9-м і суседніх паверхах разведзеныя мужчыны.
Як распавялі мясцовыя жыхары, лоджыя ў інтэрнаце тыповая савецкая, старая, незашклёная, з бетонным парапетам і нізкай агароджай.
Стан жанчыны ацэніць выкрыццё.
Па факце смерці праводзіцца праверка, паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч.
Загінулая – жыхарка Гродна, 1978 года нараджэння. “Для ўстанаўлення ўсіх абставінаў праводзіцца праверка. Прызначана судова-медыцынская экспертыза”, – адзначыў Сяргей Шаршаневіч. Паводле папярэдняй інфармацыі, крымінальнага следу ў здарэнні няма.


