Самая вялікая ў краіне і адзіная сярод абласных цэнтраў - назіральная пляцоўка на даху ГД «Нёман» — на зіму ўзяла паўзу ў працы. Журналіст «Вячэрняга Гродна» высвятліў, калі пляцоўка з кафэ зноў запрацуе, і што там зменяць да новага сезона.

Падняцца на дах можна будзе, калі на вуліцы будзе ўстойлівае цёплае надвор’е. Калі пастаянны «плюс» будзе ўжо ў сакавіку, то пляцоўка запрацуе ў сакавіку, распавёў дырэктар ААТ «Гандлёвы дом «Нёман» Аляксей Яўлаш.

— Цяпер мы шукаем варыянты, як павялічыць плошчу намётаў. Шмат праблем дастаўляюць вятры, таму разглядаем магчымасць устаноўкі дадатковых бакавых агароджаў, каб абараніцца ад парываў. Хочацца сказаць, што праект агляднай пляцоўкі быў цяжкім. Таму наступныя змены даюцца яшчэ цяжэй, — дадаў Яўлаш.

З моманту адкрыцця ў жніўні 2018 года аглядную пляцоўку наведала па самых сціплых падліках каля 200 тысяч чалавек.


Стары горад як на далоні: на даху ГД «Нёман» адкрылася назіральная пляцоўка і кафэ


Нагадаем, будаўніцтва пляцоўкі пачалося ў сакавіку 2017 года. Агульная плошча зоны — 800 квадратных метраў. Яна размешчана на вышыні 25 метраў. Праект абыйшоўся ў паўмільёна даляраў, акупіць гэтыя грошы плануюць праз 3−4 гады. Трапіць наверх можна двума спосабамі: альбо на панарамным ліфце, альбо па лесвіцы з правага боку будынка. Дарэчы, падчас фестывалю нацыянальных культур, калі прайшоў свайго роду «тэст-драйв» пляцоўкі, наверсе пабывала больш за 9 тысяч чалавек.