У суботу 2 лютага гродзенскі «Нёман» праводзіў апошні матч на турніры «Белазавец» у Жодзіне. Гульня з гаспадаром «Тарпеда-БелАЗ» скончылася для гродзенцаў моцнай паразой — 4:1. У выніку кубак застаўся ў Жодзіне, а «Нёман» заняў другое месца.
На турніры ў Жодзіне каманда Ігара Кавалевіча правяла тры матчы. У першым паядынку, «Нёман» быў мацней за «Icлач» — 4:0. У другім матчы «Нёман» згуляў 1:1 з латышскім «Даўгаўпілсам». А ў заключным матчы жоўта-зялёныя гулялі з гаспадарамі турніру «Тарпеда-БелАЗ» і буйна прайгралі - 4:1.
У выніку ў турніры «Нёман» заняў другое месца з 4 ачкамі ў актыве.
«Тарпеда-БелАЗ» — 9 ачкоў
«Нёман» — 4
«Icлач» — 3
«Даўгаўпілс» — 1
Падчас турнiру трэнерскі штаб «Нёмана» праглядаў шэраг новых гульцоў, некаторыя з іх ужо знаёмыя гродзенцам: Аляксандр Пазняк, Гулгіжыт Алыкулаў, дзмітрый Барысаў (ужо падпісаны катракт), Павел Ахрамчук, Дзмітрый Бубноў, Яўген Пракопчык, Эбука Абідміке Вінсэнт, Сума Ібрагіма Соры.
Пасля турніру «Белазавец» гродзенская каманда вяртаецца ў Гродна. На 9 лютага ў «Нёмана» запланавана гульня з «Гарадзеяй», а потым з 14 па 16 лютага падапечных Кавалевіча чакаюць тры запар гульні супраць «Жальгірыса», «Тракая» і мінскага «Тарпеда». З гарадзейцамі «Нёман» згуляе ў Мінску, а астатнія матчы пройдуць у Гродне.