У студзені ў Гродне зафіксаваныя ўкусы кляшчоў

Выпадкі ўкусаў кляшчоў зафіксаваны ў Гродна. Сітуацыю спецыялісты называюць нетыповай, таму што ў зімовыя месяцы яны ўпадаюць у анабіёз. Часта прыносяць кляшчоў дадому з Румлёўскага парку, нават зімой — такія факты былі зафіксаваныя і ў снежні, і студзені.

Аднак такія выпадкі усё ж не з’яўляюцца масавымі. Да прыкладу, у Гродзенскай ветэрынарнай станцыі выпадкі ўкусаў кляшчоў фіксуюць, апошні быў адзначаны ў сярэдзіне снежня. Усяго за зіму, кажуць спецыялісты, было 4 звароты з укусамі кляшчоў. Як стала вядома журналістам тэлерадыёкампаніі «Гродна», звароты людзей у Гродзенскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі цяперашняй зімой не фіксаваліся.

Сітуацыі сустрэчы хатніх гадаванцаў з кляшчамі энтамолагі называюць хутчэй выключэннем з правілаў. Абуджэнне гэтых насякомых адбываецца пры тэмпературы вышэй +5 градусаў, але ў раёнах цеплатрас гэта можа адбывацца і пры больш нізкіх тэмпературах.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025