Выпадкі ўкусаў кляшчоў зафіксаваны ў Гродна. Сітуацыю спецыялісты называюць нетыповай, таму што ў зімовыя месяцы яны ўпадаюць у анабіёз. Часта прыносяць кляшчоў дадому з Румлёўскага парку, нават зімой — такія факты былі зафіксаваныя і ў снежні, і студзені.
Аднак такія выпадкі усё ж не з’яўляюцца масавымі. Да прыкладу, у Гродзенскай ветэрынарнай станцыі выпадкі ўкусаў кляшчоў фіксуюць, апошні быў адзначаны ў сярэдзіне снежня. Усяго за зіму, кажуць спецыялісты, было 4 звароты з укусамі кляшчоў. Як стала вядома журналістам тэлерадыёкампаніі «Гродна», звароты людзей у Гродзенскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі цяперашняй зімой не фіксаваліся.
Сітуацыі сустрэчы хатніх гадаванцаў з кляшчамі энтамолагі называюць хутчэй выключэннем з правілаў. Абуджэнне гэтых насякомых адбываецца пры тэмпературы вышэй +5 градусаў, але ў раёнах цеплатрас гэта можа адбывацца і пры больш нізкіх тэмпературах.