П’яны 44-гадовы гродзенец пабіў вокны ў кватэрах першага паверха на Парахавым завулку. Жыхаркі дома выклікалі міліцыю, мужчыну затрымалі. Заведзена крымінальная справа.

А пятай гадзіне раніцы мужчына ішоў завулкам Парахавым, калі праз выпіты алкаголь у яго здарыўся прыступ агрэсіі. В дамах у тым раёне горада вокна кватэр першага паверха размешчаныя на вышыні чалавечага росту. Мужчына пачаў біць іх рукамі. В выніку ад кулака злачынца пацярпелі вокны кватэр дзвюх пенсіянерак. Кабеты, пачуўшы шум пабитага шкла, адразу патэлефанавалі ў міліцыю.

Злачынца аператыўна затрымалі, у дачыненні яго заведзена крымінальная справа паводле артыкула «Хуліганства». Мужчына ўжо даўно злоўжываў спіртным, паведаміў афіцыйны прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Яраслаў Васілеўскі.